UN Watch

UN Watch
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі грамадская арганізацыя
Кіраўнік Alfred H. Moses[d]
Заснаванне
Дата заснавання 1993
unwatch.org/en (англ.)
unwatch.org/fr (фр.)
unwatch.org/es (ісп.)
unwatch.org/he (іўрыт)

«UN Watch» — недзяржаўная арганізацыя, якая базіруецца ў Жэневе, заснаваная ў 1993 годзе. Заснавальнікам арганізацыі і першым яе кіраўніком стаў Морыс Абрам, экс-пасол ЗША пры жэнеўскім прадстаўніцтве ААН, прэзідэнт Амерыканскага яўрэйскага камітэта ў 1963—1968 гадах і прэзідэнт Канферэнцыі прэзідэнтаў яўрэйскіх арганізацый ЗША ў 1986—1989 гадах.[1][2] UN Watch з’яўляецца прадстаўніцтвам Амерыканскага яўрэйскага камітэта ў Женеве.[3]

Заяўленай мэтай арганізацыі з’яўляецца маніторынг эфектыўнасці дзейнасці ААН. У сферу цікавасцей «UN Watch» трапляюць рэформы ўпраўлення ААН, узаемадзеянне ААН і грамадзянскай супольнасці, роўнасць у рамках ААН, а таксама роўнасць у адносінах да яе дзяржаў-сяброў. «UN Watch» неаднаразова адзначала непрапарцыянальную ўвагу і несправядлівыя адносіны да Ізраіля ў ААН на працягу многіх гадоў, што, па меркаванню «UN Watch», з’яўляецца наглядным прыкладам ігнаравання роўнасці дзяржаў-сяброў і Статута ААН.[1] На ўзроўні ААН арганізацыя таксама вядзе барацьбу з антысемітызмам і прадузятасцямі адносна Ізраіля.[4]

«UN Watch» займаецца маніторынгам кваліфікацыі краін-кандыдатаў у Савет па правах чалавека ААН і з’яўляецца крытыкам Савета, сцвярджая, што многія яго сябры самі блага прытрымлівацца правоў чалавека. Арганізацыя таксама крытыкуе Савет за залішне пільную ўвагу да Ізраіля.[5]

Акрэдытаваная недзяржаўная арганізацыя мае спецыяльны кансультатыўны статус пры Эканамічным і сацыяльным савеце ААН, а таксама з’яўляецца асацыіраванай недзяржаўнай арганізацыяй пры Дэпартаменце грамадскай інфармацыі ААН.[1]

  1. а б в Mission & History Архівавана 26 лістапада 2011 года.
  2. Founder: Morris B. Abram Архівавана 8 студзеня 2012 года.
  3. Europe — AJC: Global Jewish Advocacy Legacy Site Архівавана 11 красавіка 2012 года.
  4. UN WATCH VOLUNTEER INTERNSHIPS. Frequently Asked Questions Архівавана 25 лютага 2012 года.
  5. I Will Not Express Thanks Архівавана 14 чэрвеня 2011.

© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search